
Піва з’яўляецца адным з найстарэйшых напояў, гісторыя якога распачынаецца яшчэ ў шостым тысячагоддзі да нашай эры. Пілі яго яшчэ ў старажытным Егіпце і Месапатаміі. Прычым, ёсць меркаванні, што ячмень і пшаніцу пачалі вырошчваць там выключна для варэння піва, а стварэнне хлеба сталася пабочным эфектам. Чытай далей…
Тэгі: Гісторыя піваварства

Кампанія «SABMiller RUS» паведамляе пра пачатак выпуску і продажу двух новых гатункаў піва пад маркай Redd’s – страснага Redd’s Dark Passion са смакам чорных парэчак і гуллівага Redd’s Velvet Fire з водарам вішні. Чытай далей…
Тэгі: Redd's, SABMiller, Новыя гатункі, Расійскае піва

Будысцкія манахі пабудавалі ў Тайландзе незвычайны храм. Будаўнічым матэрыялам для муроў і даху паслужылі пустыя піўныя бутэлькі. Храм называецца Уат Па Маха Кхедзі Кіў, але ў народзе ён атрымаў назву Уат Лан Куад, альбо «Храм мільёна бутэлек». Менавіта столькі «будаўнічага матэрыялу» спатрэбілася манахам. З’явілася гэтая архітэктурная пабудова ў 400 мілях ад тайландскай сталіцы Бангкоку, у правінцыі Сісакет, якая размяшчаецца каля мяжы з Камбоджа. Чытай далей…
Тэгі: Факт

Упраўленне ўнутраных справаў Мінскай вобласці прапануе забараніць продаж спіртных напояў і піва ў дні выдачы авансу і заробку, паведаміў намеснік Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Мінаблвыканкаму падпалкоўнік міліцыі Вадзім Сіняўскі. Чытай далей…
Тэгі: Факт

У Вене Стэфан Хольц адкрыў бар, дзе кліенты могуць папіць піва, гутарыць з сябрамі і забыць усе праблемы, седзячы на ўнітазе. Як лічыць уладальнік, гэтая незвычайная ўстанова дазваляе вызваліцца ад стрэсу. Чытай далей…
Тэгі: Факт