
Віцебская кампанія «Дзвінскі бровар» паведамляе пра выпуск новых гатункаў свайго піва. Тры новыя гатункі піва «Дзвінскі бровар» будуць прадстаўлены на міжнароднай выставе «ПІВА-2009» у Мінску. Чытай далей…
Тэгі: Беларускае піва, Новыя гатункі

Ужо праз тыдзень у Гомельскай вобласці будзе забаронены гандаль півам у начны час – паведамляе БелаПАН. Пастанаўленне Гомельскага аблвыканкаму аб забароне пачне дзейнічаць 6 красавіка. Акрамя таго, пастанаўленне цалкам забараняе продаж піва ў мелкарознічнай гандлёвай сетцы – так званых “кіёсках”. Чытай далей…
Тэгі: Беларускае піва

24 сакавіка губэрнатар штата Юта, Джон М. Хантсман, падпісаў закон, які робіць хатняе піваварства легальным. Такім чынам, Юта стала 46-ым штатам ЗША, дзе легалізавана аматарскае піваварства. Урад ЗША зрабіў гэта на федэральным узроўні яшчэ ў 1978 годзе. На дадзены момант усе штаты акрамя чатырох (Аклахома, Алабама, Кентукі і Місісіпі) правялі мясцовую легалізацыю. Чытай далей…
Тэгі: Амерыканскае піва

Шматлікія аўстралійскія аматары піва нават і ня марылі пра такое: дзяўчына з этыкеткі бутэлькі здымае свой бікіні тым хутчэй, чым хутчэй півахлёб паглынае яе змесціва. Тры сябры з Сіднэю вырашылі заваяваць аўстралійскі піўны рынак дзякуючы ўнікальнай ідэі афармлення свайго новага піва. Чытай далей…
Тэгі: Аўстралійскае піва, Новыя гатункі

Некалькі дзён таму расійская півавараная кампанія «САН ИнБев» паведаміла пра пачатак выпуску безалкагольнага піва маркі «Stella Artois» на Клінскім вытворчым комплексе. Ужо ў канцы сакавіка спажыўцы змогуць атрымліваць асалоду ад неверагоднага смаку бельгійскага піва не п’янеючы. Чытай далей…
Тэгі: Безалкагольнае піва, Новыя гатункі, Расійскае піва