34-utahhomebrewing

24 сакавіка губэрнатар штата Юта, Джон М. Хантсман, падпісаў закон, які робіць хатняе піваварства легальным. Такім чынам, Юта стала 46-ым штатам ЗША, дзе легалізавана аматарскае піваварства. Урад ЗША зрабіў гэта на федэральным узроўні яшчэ ў 1978 годзе. На дадзены момант усе штаты акрамя чатырох (Аклахома, Алабама, Кентукі і Місісіпі) правялі мясцовую легалізацыю. 

Як кажа Джэніфер Тэллей, півавар з Солт-Лэйк-Сіці, «хатняе піваварства – гэта сапраўднае мастацтва. І найбольш прафесійныя півавары, якія я ведаў, варылі піва на сваіх кухнях. Піўныя энтузіясты з Юты змогуць ажыццявіць свае мары і «адчыніць» маленькія бровары на сваіх уласных кухнях».

Амерыканская асацыяцыя півавараў-аматараў падлічыла, што ў ЗША прыблізна 750.000 півавараў вараць піва ў хатніх умовах, уключаючы 7.000 півавараў-аматараў са штата Юта. Юта стала адзіным штатам, які легалізаваў аматарскае піваварства за апошнія 10 гадоў.

«Пасля паспяховага прыняцця закону аб аматарскім піваварстве, жыхары Юты змогуць ствараць клубы півавараў-аматараў і арганізоўваць піўныя спаборніцтвы» – кажа студэнт-правазнаўца з Юты Дуглас Ваўшчынскі, які ажыццявіў удалую спробу легалізаваць аматарскае піваварства. «Нарэшце півавары Юты могуць расслабіцца, перастаць турбавацца і змогуць адчыніць легальныя аматарскія бровары».

На дадзены момант існуе актыўны рух за легалізацыю аматарскага піваварства ў Алабаме. А Асацыяцыя півавараў-аматараў паведамляе, што півавары з Кентукі, Місісіпі і Аклахомы гатовыя зарадзіць такія рухі і ў сваіх штатах.

Photo © utahbeer.blogspot.com

Тэгі:

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: