17-beerdrops

Хаця некаторым прыхільнікам гэтага пеністага напою можа здацца, што не «замест», а «сумесна»… у Японіі ў продаж паступілі піўныя цукеркі.

Піўныя цукеркі сталіся адказам на нікім не зададзенае пытанне. У чымсьці гэта зручна, але асноўны сэнс піва беспаваротна згублены. Хіба халодныя бяздушныя кавалачкі могуць параўнацца з сябрам, які запрасіў выпіць па хуфлі піва?

Без запатнелага куфля, падступаючай да горла смагі і, само сабою, лёгкага шуму ў галаве. Ад піва застаецца хіба смак – а гэта у рангу Піўных Каштоўнасцяў далёка не самае важнае. Канешне, калі папіць піва, ну проста няма магчымасці, цалкам падыйдуць і цукеркі. Магчыма на гэта і разлічвае вытворца.

Набыць іх ў буйных японскіх крамах па кошце каля $3.75 за бляшанку могуць нават тыя, каму па ўзросце піць піва ранавата. Дарэчы, у той жа Японіі ўжо тры гады карыстаецца павышанай папулярнасцю, так званае, дзіцячае піва.

Крыніца: popsop.ru

Тэгі: ,