24-lecoq

Другі па велічыні вытворца піва ў Эстоніі, бровар A. Le Coq, выпусціў новае меднае піва A. Le Coq Special Red. Выпуск новага гатунку звязаны з 200-годдзем гандлёвай маркі заводу.

A. Le Coq Special Red – гэта якаснае чырвонае піва, лёгкае меднае адценне якога ствараецца карамельным соладам. Як і іншыя хмельныя напоі з сямейства Special, новае піва мае вытрыманы смак і ўстойлівую пену, паведамляе прэс-служба заводу.

У рэцэптуры A. Le Coq Special Red выкарыстоўваецца асаблівы хмель, які абараняе меднае адценне піва ад уздзеяння святла, што дазваляе разліваць піва ў празрыстыя бутэлькі. Пры стварэнні новага піва акрамя звычайнага светлага соладу, выкарыстоўваўся і чырвоны карамельны солад, які і прыдае піву гэтае меднае адценне. Піва моцнасцю 5,2% зроблена традыцыйным метадам нізавога браджэння, разліваецца ў бутэлькі аб’ёмам 0,5 літры.

Сваю папулярнасць A. Le Coq Special Red зможа прыдбаць яшчэ і таму, што стане адзіным на сённяшні момант эстонскім «медным» півам, якое масава прадаецца ў паўлітровых бутэльках. Аналагічны прадукт сіламяэскага піўзавода (Sillamäe Õlletehas) даступны толькі ў вялікіх падарункавых бутэльках і ў некаторых барах Эстоніі.

Па словах кіраўніка A. Le Coq Тармо Ноопа, прадпрыемства выйшла на пазіцыі лідэра ў Эстоніі па продажы піва класа супер-прэміўм, якім і з’яўляецца A. Le Coq Special. Прадпрыемства плануе ў гэтым годзе прадаць больш з чатыры мільёны літраў супер-прэміяльнага піва.

Крыніца: postimees.ee

Тэгі: , , ,

Камэнтаваць

Імя (*)
Email (*)
URL
Ваш Камэнтар: