
Другі па велічыні вытворца піва ў Эстоніі, бровар A. Le Coq, выпусціў новае меднае піва A. Le Coq Special Red. Выпуск новага гатунку звязаны з 200-годдзем гандлёвай маркі заводу. Чытай далей…
Тэгі: Новыя гатункі, Чырвонае піва, Эстонскае піва

Сусветны лідэр піваварства, бельгійская кампанія InBev магчыма прадасць чэскі півавараны завод Staropramen. Гэтым крокам буйнейшая півавараная кампанія паспрабуе знайсці грошы на пакрыццё выдаткаў, звязаных са зліццём з амерыканскім гігантам Anheuser Busch. Чытай далей…
Тэгі: InBev, Staropramen, Чэскае піва

Штогод 1 сакавіка ў Ісландыі адзначаюць Bjórdagurinn («Дзень піва»). Дэвізам ісландцаў і гасцёў краіны ў гэты дзень становіцца фраза: «Піць піва роўна столькі, колькі можна змясціць у сабе». У гэтым годзе спаўняецца 20 гадоў з адмены «сухога закону». Так што падвечар у Ісландыі вы наўраці знойдзеце хаця б аднаго цвярозага чалавека. Чытай далей…
Тэгі: Ісландскае піва, Піўныя фестывалі

4 красавіка 2009 году ў Мінску пройдзе Другі міжнародны з’езд калекцыянераў піўной атрыбутыкі. Арганізатарам выступае Беларускі клуб калекцыянераў піўной атрыбутыкі. Праграма з’езду традыцыйная: абмен, камунікаванне, піва, конкурсы. Чытай далей…
Тэгі: Беларускае піва, Піўныя фестывалі

Дацкая кампанія Carlsberg выпусціла на сваім бровары Jacobsen абмежаваную партыю піва «Vintage No. 2». Было выраблена толькі 600 бутэлек гэтага эксклюзіўнага напою. Кошт кожнай бутэлькі складае 2009 дацкіх крон, г.зн. больш за 250 еўра. Такім чынам, «Vintage No. 2» стаў адным з самых дарагіх гатункаў піва ў свеце. Год таму Carlsberg выпусціў «Vintage No. 1» па кошце 2008 крон. Чытай далей…
Тэгі: Дацкае піва, Новыя гатункі

Кампанія «Ачакава» (рус: «Очаково») пашырыла шэраг свайго піва. Новы гатунак ад расійскага вытворцы - «Ачакава Моцнае». Справа ў тым, што гатунак «Ачакава Моцнае» выпускаўся і раней, але зараз ягоная моцнасць узрасла на 1,5% і дасягнула 8%. Такім чынам узнік новы прадукт - «Ачакава Моцнае» 8%. Дадзены гатунак спалучае ў сабе моцнасць і арыгінальнасць смаку. Чытай далей…
Тэгі: Ачакава, Новыя гатункі, Расійскае піва

Хаця некаторым прыхільнікам гэтага пеністага напою можа здацца, што не «замест», а «сумесна»… у Японіі ў продаж паступілі піўныя цукеркі. Чытай далей…
Тэгі: Факт, Японскае піва

Ужо ў пачатку сакавіка ўкраінскія спажыўцы змогуць атрымаць асалоду ад новага прэміяльнага піва «Zibert», якое варыцца па класічных нямецкіх тэхналогіях. Гандлёвая марка «Zibert» – гэта новае піва, якое ў складаных эканамічных умовах прапануе спажыўцам высокі ўзровень якасці за невысокі кошт. Чытай далей…
Тэгі: Новыя гатункі, Оболонь, Піваварня Зіберта, Украінскае піва

Інжынер з Каларада Кодзі Крыстман атрымаў тое, аб чым марыць кожны аматар піва: ён можа да канца жыцця бясплатна піць піва ў сваім любімым пабе. У выпадку з Крыстманам, гэта паб бровара Wynkoop, дзе ў суботу падчас фіналу конкурсу, спансаванага кампаніяй Wynkoop, ён і быў узнагароджаны тытулам «Півахлёб Году 2009». Чытай далей…
Тэгі: Wynkoop, Амерыканскае піва

Піва з’яўляецца адным з найстарэйшых напояў, гісторыя якога распачынаецца яшчэ ў шостым тысячагоддзі да нашай эры. Пілі яго яшчэ ў старажытным Егіпце і Месапатаміі. Прычым, ёсць меркаванні, што ячмень і пшаніцу пачалі вырошчваць там выключна для варэння піва, а стварэнне хлеба сталася пабочным эфектам. Чытай далей…
Тэгі: Гісторыя піваварства